Тэвельскі сельсавет

From Вікіпедыя
Тэвельскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Тэўлі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 864
Тэвельскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Тэ́вельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тэўлі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 11 жніўня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Казішчанскага і Стрыгаўскага сельсаветаў, вёскі Бяроза Касцінская, Дахлава, Казішча і Каменка перададзены ў склад Яроміцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Тэвельскага сельсавета 22 населеныя пункты[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2535 чалавек[3], з іх 84,7 % — беларусы, 8,7 % — украінцы, 5,6 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1864 чалавекі[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.